Бялоў Сяргей Міхайлавіч, кандыдат тэхнічных навук, машынабудаванне
Date of Birth:
19.09.1925
Date of death:
03.07.2003
Names in other languages:
Bâloŭ Sârgej Mihajlavič (undetermined); Belov Sergej Mihajlovič (undetermined);
1012 chars
Reference
Нарадзіўся 19.09.1925, в. Дзяшоўкі, Казельскі раён, Калужская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне трактарабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1963), прафесар (1986). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (кваліфікацыя "Інжынер-механік трактарабудавання", 1956).
Навуковыя інтарэсы: стварэнне абсталявання і распрацоўка методык правядзення выпрабаванняў аўтатрактарнай тэхнікі; педагогіка вышэйшай школы.
Месца працы, пасада: Магілёўскі тэхналагічны інстытут (1969–1975, рэктар), Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (1956–1969 і з 1975, аўтатрактарны факультэт, кафедра "Трактары", прафесар, у 1975–1988 – прарэктар па вучэбнай рабоце).
Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны II ступені, Дружбы народаў, медалі "За взятие Кенигсберга", "За боевые заслуги", "За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг." і інш., званне "Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР" (1977), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996).