Нарадзіўся 30.10.1972, г. Гродна. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і практыкі адукацыі. Доктар педагагічных навук (2010).
Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (спецыяльнасць "Радыёфізіка і электроніка", кваліфікацыя "Фізік. Выкладчык фізікі", 1995).
Навуковыя інтарэсы: сістэма эўрыстычнага навучання на основе дыялога; тэорыя праектавання адукацыйных стандартаў.
Месца працы, пасада: ЗШ № 5 г. Гродна (1995–1999, настаўнік), Інстытут сучасных ведаў (Гродзенскі філіял; 1999–2000, выкладчык кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і эканамічнай інфарматыкі), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (2000–2012, у 2004–2008 – дацэнт кафедры медыцынскай і біялагічнай фізікі, у 2008–2012 – загадчык кафедры псіхалогіі і педагогікі), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (2012–2017, у 2012–2013 – загадчык кафедры педагогікі, у 2013–2017 – рэктар), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2017, рэктар). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2017) і інш.