Нарадзіўся 26.06.1949, пас. Садовая, Добрушскі раён, Гомельская вобласць. Эканаміст, дзяржаўны і палітычны дзеяч. Кандыдат эканамічных навук (1995), дацэнт (2009). Член Беларускай інжынернай акадэміі.
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія машынабудавання, станкі і інструменты", 1976), Мінская вышэйшая партыйная школа (1986), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1995), Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (кваліфікацыя "Юрыст – спецыяліст па дзяржаўнаму кіраванню", 2000).
Навуковыя інтарэсы: кіраванне эканомікай ў надзвычайных сітуацыях; менеджмент; інавацыйная дзейнасць; дзяржаўнае кіраванне.
Пазапрафесійная дзейнасць: арганізатар музейнай дзейнасці ў Гомельскай вобласці.
Месца працы, пасада: завод "Модуль" (Гомель; 1970–1975, інжынер-канструктар), Мазырскі гарадскі камітэт КПБ (1985–1990, старшыня), Гомельскі абласны Савет дэпутатаў працоўных (1995–2010, намеснік старшыні, старшыня), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (з 2010, эканамічны факультэт, кафедра эканомікі і кіравання, дацэнт). Інфармацыя на 2020.
Узнагароды: медаль "За працоўныя заслугі" (2005) і інш.
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага