Нарадзіўся 21.06.1936, пас. Зернесаўгас, Занальны раён, Алтайскі край, Расія. Спецыяліст у галіне хіміі, тэхналогіі і абсталявання цэлюлозна-папяровых вытворчасцей. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990).
Адукацыя: Ленінградская лесатэхнічная акадэмія (спецыяльнасць "Цэлюлозна-папяровая прамысловасць", 1958), Інстытут хіміі драўніны АН Латвійскай ССР (аспірантура, 1964).
Навуковыя інтарэсы: калоідна-хімічныя ўзаемадзеянні рознародных, рознавялікіх, рознапатэнцыяльных і рознаіменна зараджаных часціц у водных мікрагетэрагенных сістэмах; камп'ютарнае мадэліраванне і аптымізацыя хіміка-тэхналагічных сістэм; сістэмны аналіз і інфармацыйныя тэхналогіі ў прамысловай экалогіі; распрацоўка самаакупных сістэм абаротнага водакарыстання з максімальнай ступенню замкнутасці.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1965, факультэт інфармацыйных тэхналогій, кафедра інфармацыйных сістэм і тэхналогій, прафесар, у 1968–1979 – загадчык кафедры целюлозна-папяровай вытворчасці, 1979–1983 – драўняных пліт, пластмас і паперы, 1990–1995 – аховы навакольнага асяроддзя і працы). Інфармацыя на 2016.
E-mail: vitalykolesnikov@mail.ru
Крыніца інфармацыі – анкета вучонага