Тарасаў Уладзімір Іванавіч, доктар эканамічных навук
Дата нараджэння:
10.09.1948
Імёны на іншых мовах:
Tarasaŭ Uladzimir Ivanavič (не вызначана); Tarasov Vladimir Ivanovič (не вызначана);
821 сімвал
Даведка
Нарадзіўся 10.09.1948, в. Шчыткавічы, Старадарожскі раён, Мінская вобласць. Эканаміст. Доктар эканамічных навук (1989), прафесар (1998).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць "Эканоміка і планаванне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння", 1975), Інстытут эканомікі АН БССР (аспірантура, 1978).
Навуковыя інтарэсы: грашова-крэдытная палітыка; цэнаўтварэнне; эканамічная палітыка.
Месца працы, пасада: Інстытут эканомікі АН Беларусі (1978–1994), Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (1994–1996), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (1996–1999), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1999, эканамічны факультэт, загадчык кафедры банкаўскай і фінансавай эканомікі, з 2013 – кафедры карпаратыўных фінансаў). Інфармацыя на 2017.